Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МАГАТЭ: сытуацыя ў Японіі непараўнальная з Чарнобылем


Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Юкія Амана заявіў пра верагоднасьць пашкоджаньня аднаго з рэактараў на японскай АЭС “Фукусіма-Даічы”, якое мае “абмежаваны характар”.

Амана ўдакладніў, што гаворка ідзе пра другі рэактар электрастанцыі.

Па словах кіраўніка МАГАТЭ, сытуацыя на японскай АЭС выклікае занепакоенасьць, але яе нельга параўнаць з сытуацыяй, якая склалася пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.
XS
SM
MD
LG