Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік МЗС Францыі ня выключае новых санкцыяў супраць Лібіі


Міністар замежных Спраў Францыі Ален Жюппэ выказаў засьцярогу, што войскі, верныя Муамару Кадафі, могуць аднавіць кантроль на другім пасьля сталіцы найбуйнейшым лібійскім горадам Бенгазі.

Жюпэ таксама ня выключыў увядзеньня новых санкцыяў супраць Лібіі.

“Ёсьць шмат спосабаў зрабіць санкцыі больш жорсткімі – напрыклад, марское эмбарга. Ня варта выключаць і абмеркаваньне – хай нават і пры адсутнасьці кансэнсусу – пытаньня аб зоне, закрытай для лібійскай авіяцыі, хаця гэта і не панацэя” -- сказаў Міністар замежных Спраў Францыі Ален Жюппэ
XS
SM
MD
LG