Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 сакавіка былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса тэрмінова выклікалі ў КДБ да сьледчага і ўзялі зь яго падпіску пра нявыезд.

"Вось якраз зараз знаходжуся ў КДБ. Ужо забралі пашпарт, афармляюць пастанову аб зьмене меры стрыманьня на падпіску пра нявыезд. Ня ведаю, з чым гэта зьвязана. Абвінавачаньне ня выставілі, застаюся падазраваным", — паведаміў карэспандэнту "Свабоды" праз тэлефон Дзьмітры Вус.

У студзені пасьля аднаго з допытаў Дзьмітры Вус расказаў журналістам, што яго схіляюць даць паказаньні супраць Мікалая Статкевіча, нібыта той арганізоўваў масавыя беспарадкі 19 сьнежня. «Пакуль я заставаўся на плошчы, такога ня бачыў», — казаў Дзьмітры Вус.

Дзьмітры Вус быў затрыманы 20 сьнежня і на наступны дзень вызвалены. Паводле справы 19 сьнежня экс-кандыдат у прэзыдэнты праходзіць у якасьці падазраванага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG