Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет расфармаваў паліцыю бясьпекі


У Эгіпце новапрызначаны міністар замежных спраў Мансур аль-Ісаві загадаў расфармаваць паліцыю бясьпекі, паведамляе агенцтва AFP.

Загад быў падпісаны праз 10 дзён пасьля заступленьня міністра на пасаду.

На мінулым тыдні ў шэрагу гарадоў Эгіпту здарыліся масавыя пратэсты з патрабаваньнем ліквідацыі паліцыі бясьпекі, якую вінавацілі ў злачынствах цягам здушэньня пратэстаў з патрабаваньнем адстаўкі зрынутага прэзыдэнта Хосьні Мубарака ў мінулым месяцы.
XS
SM
MD
LG