Ветры расьсеялі радыёактыўныя рэчывы, і небясьпекі для Японіі і суседніх краінаў няма. З такой заявай выступіў сёньня на брыфінгу ў Жэневе прадстаўнік Сусьветнай мэтэаралягічнай арганізацыі Мар'ям Галнарафі.
Тым часам колькасьць афіцыйна пацьверджаных ахвяр падчас землятрусу і цунамі ў Японіі склала 3 375 чалавек, паведамляе тамтэйшая паліцыя.
Мяркуецца, аднак, што з улікам зьніклых і параненых колькасьць ахвяр можа перавысіць 10 тысяч чалавек.