Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абяцае Беларусі АЭС лепшую за японскія


Пуцін і Лукашэнка праводзяць першыя перамовы пасьля выбараў 19 сьнежня 2010 года і пачатку новай хвалі масавых рэпрэсіяў, зьвязаных зь імі.

"Узровень абароненасьці на Беларускай АЭС будзе значна вышэй, чым у Японіі", -- пра гэта на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка заявіў прэм'ер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін, якога цытуе БЕЛТА.

"Тыя праекты па будаўніцтве Беларускай АЭС, якія мы з вамі абмяркоўваем і зьбіраемся рэалізоўваць, яны, вядома, праекты самага апошняга пакаленьня, і ўзровень абароненасьці нашмат вышэй, нягледзячы нават на тое, што Беларусь не знаходзіцца ў такой сэйсьмічнай зоне, як Японія ",-- заявіў Уладзімір Пуцін.

Паводле яго слоў, у Японіі дзейнічаюць амэрыканскія рэактары 40-гадовай даўніны. "Мы ж гаворым аб зусім новых тэхналёгіях і сёньня з вамі падрабязна будзем гэта абмяркоўваць", -- дадаў расейскі прэм'ер.

Сёньня ў прысутнасьці Пуціна мае быць падпісанае беларуска-расейскае пагадненьне аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве АЭС у Беларусі. АЭС мяркуюць узьвесьці паводле расейскага праекту, расейскай кампаніяй і за расейскі крэдыт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG