Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уладзімер Пуцін прыляцеў у Менск са спазьненьнем


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Расейкі прэм'ер Уладзімер Пуцін прыляцеў у Менск а 14.30 замест 13 гадзін, прадугледжаных паводле графіка. Пуцін прымусіў сябе чакаць Аляксандра Лукашэнку, беларускага і казахстанскага прэм'ераў.

Расейскі прэм'ер сустрэнецца ў Менску са сваімі беларускім і казахстанскім калегамі Міхаілам Мясьніковічам і Карымам Масімавым, правядзе перамовы ў фармаце ЭўрАзЭС і Саюзнага саўміна, а таксама абмяркуе двухбаковыя дачыненьні з Аляксандрам Лукашэнкам. Першай будзе ягоная сустрэча менавіта з Лукашэнкам, на якую папярэдне было адведзена 40 хвілін часу.

Паседжаньні Вышэйшай рады ЭўрАзЭС (кіроўнага органа Мытнага саюза), а таксама Савета міністраў так званай Саюзнай дзяржавы адбудуцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Там жа заплянаваныя двухбаковыя сустрэчы дэлегацый Беларусі і Расеі ў вузкім і пашыраным складзе. Пасьля гэтых перамоў заплянаванае падпісаньне двухбаковых дакумэнтаў – у тым ліку беларуска-расейскай дамовы аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве АЭС у Беларусі. АЭС мяркуюць узьвесьці паводле расейскага праекту, расейскай кампаніяй, па ўнутрырасейскім кошце і за расейскі ж крэдыт.

Апрача таго, як паведамляюць крыніцы ва ўрадзе Расеі, Пуцін абмяркуе сытуацыю з расейскімі грамадзянамі Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым, якіх, паводле ацэнак расейскага боку, незаконна асудзілі па крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня ў Менску.

Расейскія грамадзяне за некалькі дзён да візыту Пуціна былі прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысуджаныя да вялікіх штрафаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG