Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея запусьціць нафтаправод ў абыход Беларусі сёлета


Нафтаправод БТС-2 у абыход Беларусі

Нафтаправод БТС-2 у абыход Беларусі

Расея плянуе адкрыць другую лінію Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы сёлета ў лістападзе. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра транспарту Расеі Віктар Алерскі.

Названы нафтаправод працягласьцю больш за 1000 кілямэтраў пройдзе з гораду Ўнеча ў Бранскай вобласьці да балтыйскага порту Вусьць-Луга ў Ленінградзкай вобласьці. Адтуль нафта будзе экспартавацца танкерамі.

БТС-2 дазволіць Расеі зьменшыць залежнасьць ад транзыту нафты праз Беларусь і Ўкраіну.

Летась генэральны дырэктар беларускага дзяржпрадпрыемства "Гомельтранснафта Дружба" Сяргей Сасноўскі заявіў, што з запускам БТС-2 аб'ёмы пампаваньня расейскай нафты празь Беларусь скароцяцца на 27%.
XS
SM
MD
LG