Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЭС Фукусіма: разладзіліся новыя два рэактары


Японскія вайскоўцы эвакуююць жыхароў забруджанай зоны ў прэфэктуры Фукусіма
Японскія вайскоўцы эвакуююць жыхароў забруджанай зоны ў прэфэктуры Фукусіма
Улады Японіі паведамілі аб зьніжэньні ўзроўню радыяцыі ў раёне АЭС "Фукусіма-Даічы", якая пацярпела ад катастрафічнага землятрусу 11 сакавіка.

Прадстаўнік японскага ўраду Юкіё Эдана заявіў, што выцек паліва з чацьвёртага рэактару, на якім сёньня раніцай здарыўся выбух, на гэты момант спынены.

Ён, аднак, дадаў, што перасталі дзейнічаць сыстэмы ахалоджваньня пятага і шостага рэактараў.

На станцыі застаюцца 50 супрацоўнікаў. Для ахалоджваньня першага, другога і трэцяга рэактараў яны выкарыстоўваюць марскую вайну.

Эфэктыўнасьць гэтага пакуль няясная.
XS
SM
MD
LG