Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заяўляе, што ўлады Ўзбэкістану змусілі яе закрыць офіс у Ташкенце.

Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што ім не давалі працаваць у краіне, перашкаджаючы выдаваньню візаў і працоўных дазволаў. У траўні ўлады Ўзбэкістану пазбавілі офіс арганізацыі рэгістрацыі.

Human Rights Watch заяўляюць, што вымушаныя перапыніць працу ва Ўзбэкістане на фоне пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека ў краіне. Паводле зьвестак праваахоўцаў, у краіне паўсюдна ўжываюцца катаваньні, за кратамі знаходзяцца дзясяткі журналістаў і палітычных актывістаў.

Рэакцыі афіцыйнага Ташкенту пакуль не было.
XS
SM
MD
LG