Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянтаў цікавіць, што сёньня будзе рабіць Шацікава


Хрысьціна Шацікава

Хрысьціна Шацікава

14 сакавіка позна ўвечары да праваабаронцы з грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Крысьціны Шацікавай наведаўся супрацоўнік Кастрычніцкага райадзьдзелу міліцыі Магілёва. Паводле актывісткі, ён назваўся маёрам Юрыем Калацінкіным з адзьдзелу прафіляктыкі й правапарадку.

Шацікава: “Ён запытаўся, ці зьбіраюся я адзначаць дзень 15 сакавіка і якімі мерапрыемствамі. Я пацікавілася, што ён мае на увазе, бо 15 сакавіка, акрамя беларускага Дня канстытуцыі, арганізацыі анархістаў ува усім сьвеце абвясьцілі днём барацьбы з паліцэйскай й міліцэйскай сваволяй. І тое, і тое я адзначаць зьбіраюся, адказала я міліцыянту. Ён разгубіўся і пачаў апраўдвацца, што прыйшоў з уласнай ініцыятывы. Потым сказаў, каб я да яго прыходзіла ў любы дзень ў 310 кабінэт райадзьдзелу. Я так зразумела, што ён не чакаў мяне засьпець у двары. Магчыма, міліцыянтаў абавязалі напярэдадні 15 сакавіка прэвэнтыўна папярэдзіць актывістаў і праверыць ці дома яны”.

15 сакавіка Крысьціна Шацікава мае зьявіцца ў абласную управу КДБ. Каб яе дапытаць зь Менску, прыяжджае сьледчы. На допыт актывістку выклікалі як сьведку ў справе аб беспарадках 19-20 сьнежня. 9 лютага аб Плошчы Шацікаву ўжо дапытвалі менскія міліцыянты.
XS
SM
MD
LG