Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Наста Палажанка судзьдзі Алене Шылько: "Не дапусьціце беззаконьня!"


Наста Палажанка

Наста Палажанка

У Дзень Канстытуцыі намесьніца старшыні "Маладога Фронту" Наста Палажанка зьвярнулася з адкрытым лістом да судзьдзі Алены Шылько і "пацярпелых" Канстанціна Савіцкага й Алега Малышава, якія будуць "галоўнымі героямі" ў судзе 21 сакавіка па справе Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.

"Правасудзьдзе -- гэта радасьць для справядлівага, і загуба для тых, што робяць зло. Гэтае пасланьне адрасавана Вам як чалавеку, што бярэ на сябе адказнасьць перад Богам і народам падчас ганебнага судовага працэсу над лідэрамі “Маладога Фронту”.

Я зьвяртаюся да Вас з просьбаю не дапускаць беззаконьня ў судзе й, нагадваючы пра маральную й крымінальную адказнасьць за несправядлівы прысуд, заклікаю Вас вызваліць нашых сяброў і паплечнікаў"
, -- піша Наста Палажанка, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.

"Я чалавек, што даўно расчараваны ў судовай сыстэме РБ і не маю ніякіх ілюзіяў адносна прыняцьця рашэньняў судзьдзямі. Але ў сваю чаргу, як верніца, хачу Вас папярэдзіць – за ўсё гэта будзе судзіць Гасподзь. (Эклезіяст 11:9). Калі несправядліва судзяць чалавека, ці Госпад ня бачыць?

Я недарма зьвяртаюся з гэтым зваротам да Вас у Дзень Канстытуцыі. Калі Божае слова ня ёсьць аўтарытэтам да Вас, можа аўтарытэтам ёсьць Канстытуцыя? Тады нагадваю, што “судзьдзi пры ажыцьцяўленьнi правасудзьдзя незалежныя i падпарадкоўваюцца толькi закону”. (арт.110 Канстытуцыі)"
– піша актывістка "Маладога Фронту".

Наста Палажанка зьвяртаецца ў сваім адкрытым лісьце і да міліцыянтаў, якія будуць сьведкамі ў гэтай справе. "Савіцкі Канстанцін, Малышаў Алег, Вам выпала быць пацярпелымі па крымінальнай справе Дашкевіча-Лобава. Сьведка хлусьлівы зьдзекуецца над судом (Выслоўі 19:28). Не дапусьціце зьдзекаў з судовага працэсу 21 сакавіка, і Вы будзеце даспадобы Госпаду.

Хлопцы выйдуць рана ці позна.. Але Вы? Дзе апынецеся вы? Кожны будзе суджаны паводле сваіх шляхоў. І я заклікаю Вас, зьвяртаючыся да Пісаньня: Узьненавідзьце зло, палюбіце дабро і аднавіце правасудзьдзе. (Амос 5:15)"
, -- піша ў сваім звароце Наста Палажанка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG