Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНДР гатова да аднаўленьня перамоваў


Паўночная Карэя гатова вярнуцца да шасьцібаковых перамоваў у пытаньні пра сваю праграму ўзбагачэньня ўрану. Пра гэта паведаміла афіцыйнае агенцтва навінаў КНДР паводле вынікаў перамоваў, якія правёў у Пхэньяне з паўночнакарэйскім кіраўніцтвам намесьнік міністра замежных справаў Расеі Аляксей Барадаўкін. У заяве агенцтва падкрэсьліваецца, што Пхэньян не высоўвае дадатковых умоваў для аднаўленьня перамоваў з удзелам 4 сусьветных дзяржаваў і Паўднёвай Карэі, перапыненых у 2009 годзе.

У лістападзе летась улады КНДР заявілі пра існаваньне ў краіне магутнага завода для ўзбагачэньня ўрану, сьцьвярджаючы пры гэтым, што ён служыць мірным мэтам.
XS
SM
MD
LG