Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: вынесены прысуд піратам


У ЗША пяцёра самалійцаў асуджаныя да пажыцьцёвага зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў пірацтве. Суд прызнаў іх датычнымі да нападу на карабель амэрыкагнскіх вайскова-марскіх сілаў Nicholas. Акрамя таго самалійцы атрымалі па 80 гадоў турмы паводле іншых абвінавачаньняў, зьвязаных з нападам на гэты карабель летась ля ўсходняга ўзьбярэжжа Афрыкі.

Адвакаты падсудных сьцьвярджалі, што іх падабаронныя – звычайныя рыбакі, якіх піраты выкралі і пад пагрозаю расправы прымушалі абстрэльваць караблі.

За апошнія прыкладна 200 гадоў гэта першы судовы працэс у ЗША, на якім быў вынесены прысуд у справе аб пірацтве.
XS
SM
MD
LG