Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клінтан сустрэлася з прадстаўніком лібійскіх паўстанцаў


Дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан увечары ў панядзелак у Парыжы правяла перамовы з прадстаўніком створанай лібійскімі паўстанцамі Часовай нацыянальнай рады Махмудам Джыбрылам. Ні Клінтан, ні Махмуд Джыбрыл не пракамэнтавалі вынікі перамоваў.

Раней учора Клінтан абмеркавала лібійскі канфлікт з францускім прэзыдэнтам Нікаля Сарказі, які разам з брытанскім прэм’ер-міністрам Дэвідам Кэмэранам заклікалі ААН да стварэньня над Лібіяй вольнай ад палётаў зоны.

Тым часам спэцыяльны пасланец ААН Абдэлілах Аль-Хаціб сустрэўся ў Трыпалі з міністрам замежных справаў Лібіі Мусамам Кусамам. Мяркуецца, што яны абмяркоўвалі гуманітарны крызыс у краіне.
XS
SM
MD
LG