Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытны саюз: у СГА – па-ранейшаму разам


Расея, Беларусь і Казахстан вядуць перамовы па далучэньні да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) на аснове ўзгодненых пазыцыяў, цытуе агенцтва Інтэрфакс расейскага віцэ-прэм'ера Ігара Шувалава.

"Нічога не зьмянілася з 2009 году: мы пацьвярджаем, што СГА для нас – важная стратэгічная мэта", – заявіў Шувалаў.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што "любыя зьмены ў тактычных манэўрах (краінаў МС) – гэта, безумоўна, узгодненая і зьвязаная пазыцыя". "Мы дзейнічаем тут па-прынцыпе кансэнсусу", – сказаў прадстаўнік Крамля.

Ён нагадаў, што тры краіны стварылі адзіную перамоўную пляцоўку па далучэньні да СГА і дадаў, што кожны раз, калі перамовы праводзяцца на нацыянальным узроўні, "усе аспэкты мы папярэдне, ці потым постфактум, абмяркоўваем паміж сабой: як нам варта сябе далей паводзіць".

Шувалаў таксама паведаміў, што на паседжаньні Камісіі Мытнага саюзу ў Менску таксама разглядалася пытаньне аб магчымасьці стварэньня зоны вольнага гандлю Мытнага саюзу "тройкі" і Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG