Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГТЭ: другі Чарнобыль Японіі не пагражае


Юкіё Амана на прэсавай канфэрэнцыі ў Вене, 14 сакавіка 2011

Юкіё Амана на прэсавай канфэрэнцыі ў Вене, 14 сакавіка 2011

"Другі Чарнобыль Японіі не пагражае, паколькі японскія рэактары маюць трывалую зьнешнюю абалонку. З такой заявай выступіў сёньня ў Вене генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Юкіё Амана", паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС.

Кіраўнік Магатэ, аднак устрымаўся ад камэнтароў адносна таго, ці знаходзяцца рэактары пацярпелай АЭС "Фукусуіма-1" пад кантролем.

Раней МАГАТЭ паведаміла, што Японія афіцыйна папрасіла арганізацыю накіраваць у краіну экспэртаў для дапамогі ў ліквідацыі наступстваў катастрафічнага землятрусу для японскай ядзернай інфраструктуры.
XS
SM
MD
LG