Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты па злачынствах "Штазі": "Катаваньні ў цэнтры Эўропы — гэта жах"


"Напэўна, я непапраўны аптыміст, але, магчыма, з уцёкамі ад КДБ Алеся Міхалевіча астатніх вязьняў перастануць катаваць", — сказала "Свабодзе" сястра Андрэя Саньнікава, адна з заснавальніц створанага ў Брытаніі грамадзкага руху "Free Belarus Now" д-р Ірына Багданава. — "Ня думаю, што гэта можа пашкодзіць тым зьняволеным, якія засталіся ў камэрах КДБ. У тых, хто цяпер сядзіць, не было нават мізэрнага шанцу на вызваленьне пад падпіску. Можа, цяпер ім будзе нават крыху лепш. Будзем чакаць далейшага разгортваньня падзей, думаю, што яны будуць разьвівацца хутка".

Перакладзеныя на розныя мовы заявы Алеся Міхалевіча пра катаваньні ў КДБ сьведчаць пра беспрэцэдэнтныя ва ўмовах сучаснай Эўропы фізычныя і псіхічныя зьдзекі з чалавека. Пра гэта заявілі
Д-р Багданава: "Напэўна, я непапраўны аптыміст, але, магчыма, з уцёкамі ад КДБ Алеся Міхалевіча астатніх вязьняў перастануць катаваць".
"Свабодзе" экспэрты па катаваньнях, што практыкаваліся ў колішняй тайнай паліцыі ГДР. Дасьледчыкі "Stasibehoerde" (ведамства па вывучэньні злачынстваў колішняй усходненямецкай дзяржбясьпекі), а таксама мэдыкі, лекары-псыхіятры, колішнія гэдээраўскія палітвязьні лічаць, што падобныя экспэрымэнты беларускага КДБ непасрэдна пагражаюць здароўю чалавека.

Прынцып "Штазі" — неістотнай інфармацыі не бывае


Служба дзяржбясьпекі ГДР, чыя галоўная турма месьцілася ва ўсходненямецкім горадзе Баўтцэн, была створаная неўзабаве па заканчэньні Другой усясьветнай вайны пры непасрэдным удзеле НКВД-МГБ СССР на вобраз і падабенства гэтага ведамства.

Дэвіз тайнай паліцыі гучаў як "Шчыт і меч партыі" (мелася на ўвазе Сацыялістычная адзіная партыя Нямеччыны). Галоўны прынцып — "неістотнай інфармацыі не бывае". У супрацоўнікаў "Штазі" былі свае гімны, дзе сустракаліся такія зусім не нямецкія словы, як "чэкісты", "Дзяржынскі". Напрыклад: "Таварыш Дзяржынскі, мы твае нашчадкі, гатовыя да канца змагацца з ворагам і памерці са сьветлую будучыню нашай краіны".



У моладзі "Штазі" быў свой гімн, сэнс якога зводзіўся да радкоў папулярнага некалі савецкага міліцэйскага шлягеру "Если кто-то кое-где у нас порой". Апошні куплет сьпявалі па-расейску.



"Штазі" шчыльна кантралявала паводзіны грамадзянаў ГДР, каб загадзя прадухіляць любыя палітычна некарэктныя ўчынкі. Дапамагала ім у гэтым больш за 260 тысяч інфарматараў — "неафіцыйных супрацоўнікаў".

З так званай "канторай" супрацоўнічаў кожны шосты ўсходні немец. Усе тэлефоны ў ГДР праслухоўваліся, у гатэльных нумарах у абавязковым парадку ўсталёўваліся відэакамэры. Каб здабываць інфармацыю ў заходніх палітыкаў і бізнэсоўцаў, шырока выкарыстоўвалі прастытутак.

Колішнія катаваньні ў ГДР нагадваюць цяперашнія мэтодыкі КДБ


У дачыненьні да дысыдэнтаў, праваабаронцаў і г.д. "Штазі" ўжывала розныя катаваньні.

Як сьведчаць спэцыяліст са "Stasibehoerde" д-р Табіяс Вуншык, турмы дзяржбясьпекі былі заўсёды перапоўненыя, а са зьняволеных зьдзекаваліся і праводзілі над імі мэдычныя экспэрымэнты. Багата дакумэнтальных доказаў, аднак, "Штазі" зьнішчыла, калі ў 1989 годзе разбурылі Бэрлінскі мур. З дапамогай сучаснай навукі, аднак, удалося знайсьці спосаб, як аднавіць архівы. Знайшлася ў адным дакумэнце і
Д-р Вуншык: "У турме ўжываліся ўсе магчымыя тэхнічныя, фізычныя і псыхалягічныя сродкі, каб зламаць волю чалавека. А пасьля таго як вязень выходзіў на волю, выкарыстоўваліся ўсе сродкі, каб дыскрэдытаваць яго ў вачох апазыцыі".
згадка пра маёра Пуціна, якому кіраўнік "Штазі" ў лютым 1988 году ўручыў бронзавы мэдаль "За службу ў Нацыянальным войску ГДР".

Паводле экспэрта "Stasibehoerde" д-ра Табіяса Вуншыка, вядома, што ад сярэдзіны 1970-х вычварэнскія фізычныя катаваньні спыніліся, а іх месца занялі розныя псыхалягічныя экспэрымэнты.

Як адзначае дасьледчык, тое, пра што засьведчыў у сваіх нядаўніх заявах Алесь Міхалевіч, цалкам адпавядае колішняй гэдээраўскай практыцы: ад рознага кшталту пагроз, гульні ў добрага і злога сьледчага — да ўвесь час уключанага ў камэры сьвятла ці патрабаваньня, каб рукі ляжалі паўзьверх коўдры, — працягвае нямецкі экспэрт.

"Праца" са зьняволенымі таксама прадугледжвала розныя зьнявагі, пазбаўленьне сну, ізаляцыю, падслухоўваньне і дакучлівае назіраньне. Карацей, ужываліся ўсе магчымыя тэхнічныя, фізычныя і псыхалягічныя сродкі, каб зламаць волю чалавека.

"Пасьля таго як вязень выходзіў на волю, выкарыстоўваліся ўсе сродкі, каб дыскрэдытаваць яго ў вачох апазыцыі", сьведчыць д-р Вуншык.

Нават самыя "нявінныя" гульні спэцслужбаў могуць мець сур'ёзныя наступствы для здароўя


Некаторыя нямецкія экспэрты лічаць, што супрацоўнікі "Штазі" ўжывалі канцэрагеннае выпраменьваньне і што такім чынам былі забітыя тры
У архівах "Штазі" ёсьць згадка пра маёра Пуціна, якому кіраўнік дзяржбясьпекі Ўсходняй Нямеччыны ў лютым 1988 году ўручыў бронзавы мэдаль "За службу ў Нацыянальным войску ГДР".
вядомыя дысыдэнты — пісьменьнікі Юрген Фукс ды Рудольф Баро і рок-гітарыст Герульф Панах, які граў у самай вядомай у ГДР групе "Клаўс Рэнфт Комба". Усе трое памерлі ад вельмі рэдкай формы раку. Пасьля падзеньня мура ў катоўнях знайшлі радыеактыўныя прылады.

"Нават самыя "нявінныя" гульні ў злых і добрых сьледчых ня могуць не пакінуць адбітку на здароўі чалавека", — кажа вядомы бэрлінскі доктар-анколяг Крыстыян Копф, які, дарэчы, бываў у Менску ў рамках гуманітарнага мэдычнага праекту. Крыстыян Копф паходзіць з дысыдэнцкай гэдээраўскай сям’і. У турме "Штазі" сядзелі яго брат і бацька. Аднаму зь іх спатрэбіліся гады на тое, каб аднавіць траўмаваную псыхіку. Пасьля выхаду з турмы ён доўга баяўся людзей. Нават паход у суседнюю краму выклікаў жах, узгадвае д-р Копф.

"Гэта жудасна, што цяпер падобныя рэчы адбываюцца ў Беларусі, практычна ў цэнтры Эўропы", дзеліцца ўражаньнямі са "Свабодай" бэрлінскі псыхіятар, у мінулым сам вязень "Штазі" д-р Карл-Гайнц Бомбэрг, азнаёміўшыся з заявамі Алеся Міхалевіча.

"Я маю на ўвазе захоўваньне фізычных катаваньняў, якія ў ГДР былі спыненыя ў 1970-х. Працягласьць і цяжар такіх зьдзекаў у турме прыводзяць да праблемаў са здароўем. Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньнях шэрагу маіх калег — вядомых бэрлінскіх псыхіятраў. Гэта заяўляю і я на падставе ўласнага практычнага досьведу", кажа доктар Карл-Гайнц Бомбэрг.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG