Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: паўстанцы працягваюць адступаць


Паўстанцы рыхтуюцца абараняць Аджабію – наступную мэту праўрадавых войскаў

Паўстанцы рыхтуюцца абараняць Аджабію – наступную мэту праўрадавых войскаў

Сёньня краіны вялікай васьмёркі абмяркоўваюць магчымасьць абвяшчэньня паветранай прасторы Лібіі зонай, свабоднай ад палётаў. У суботу з гэтай ініцыятывай выступілі краіны Арабскай Лігі.

Тым часам у Лібіі войскі, верныя Муамару Кадафі, працягваюць выцясьняць паўстанцаў з занятых імі гарадоў пры дапамозе масавага авіябамбаваньня і артылерыйскага абстрэлу.

Лібійскае дзяржаўнае тэлебачаньне сьцьвярджае, што ў нядзелю ўрадавыя войскі захапілі горад Марса-эль-Брэга, на ўсходзе краіны, пазбавіўшы апазыцыю ня толькі важнага ў стратэгічным пляне гораду, але і крыніцы паліва.

На захадзе краіны ўрадавыя войскі распачалі наступ на падкантрольны паўстанцам горад Зуара.
XS
SM
MD
LG