Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Костка: Гэта можа быць супольная гульня КДБ і Міхалевіча


Валеры Костка

Валеры Костка

Падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Валеры Костка лічыць, што ўцёкі Алеся Міхалевіча за мяжу могуць быць часткай вялікай палітычнай гульні, задуманай спэцслужбамі.

"Калі КДБ пакажа зроблены схаванай камэрай відэазапіс размовы зь Міхалевічам, дзе той кажа пра сваіх калег, пра дыпляматаў – значыць, гэта не гульня, – заявіў адстаўны афіцэр у інтэрвію "Беларускаму партызану”. – Калі гэты запіс прадстаўлены ня будзе – магчыма, гэта сумесная гульня КДБ і Міхалевіча.”

”Міхалевіча ў прынцыпе судзіць няма за што,” – кажа Валеры Костка і прыгадвае асноўныя этапы грамадзкай дзейнасьці Міхалевіча:

– Давайце паглядзім. Зьяўляецца Міхалевіч у БНФ, хутка дарастае да намесьніка старшыні партыі – БНФ развальваецца; зьяўляецца ў руху «За свабоду» – імгненна дарастае да намесьніка старшыні, і рух таксама развальваецца. Палітычнай сілы за Міхалевічам няма ніякай, ідэі – таксама няма. Падчас мінулай кампаніі Міхалевіч піярыў сам сябе, сам сябе раскручваў. Чаму ж яго ў такім выпадку трымалі два месяцы ў КДБ – хіба ён зьяўляецца ключавой фігурай? У выніку Міхалевіча адпускаюць, а Саньнікаў, Някляеў, якія ўжо ва ўзросьце, будуць сядзець да апошняга ...

На пытаньне, калі гэта гульня, то якая мэта гэтай гульні – Валеры Костка прапануе такую вэрсію:

– Да Міхалевіча назапасілася больш пытаньняў, чым да каго іншага, самая хітрая постаць у гэтай гульні – Міхалевіч. Няма столькі пытаньняў да Цярэшчанкі, Раманчука, Кастусёва, Вуса (зь імі ўсё зразумела), колькі да Міхалевіча. Тут можа быць адно тлумачэньне. На Захадзе не занадта давяраюць старой апазыцыі. А на кану стаяць велізарныя грошы. Таму можа стаяць задача падсунуць чалавека, які здолее перахапіць фінансавы паток. І гэты паток пацячэ не на справу, а ў пэўную кішэню.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG