Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: масавыя акцыі пратэсту працягваюцца


Антыўрадавая маніфэстацыя ў Емэне
Антыўрадавая маніфэстацыя ў Емэне
У Емэне працягваюцца масавыя акцыі пратэсту ў сталіцы краіны Сане і ў іншых населеных пунктах.

У Сану ўведзеныя войскі і бронетэхніка, салдаты спрабуюць узяць у аблогу раён каля ўнівэрсытэту, дзе тысячы пратэстоўцаў некалькі тыдняў жывуць у намётавым гарадку.

У горадзе Таіз, галоўным апірышчы паўстанцаў, ідзе перастрэлка.

Масавыя дэманстрацыі адбываюцца і на поўдні краіны, у горадзе Эль-Хаўта.

За месяц у сутыкненьнях у Емэне загінулі больш як 30 чалавек.
XS
SM
MD
LG