Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch разам з 130-цю іншымі праваабарончымі арганізацыямі і актывістамі заклікае Раду ААН па правах чалавека ўхваліць рэзалюцыю, якая асуджае парушэньні правоў чалавека ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

"Урад стварыў крызіс правоў чалавека ў Беларусі. Рада па правах чалавека ААН не павінна пакідаць гэта па-за ўвагай. Рэзалюцыя Рады павінна накіраваць уладам Беларусі жорсткі сыгнал пра тое, што рэпрэсіі трэба спыніць", — заявіла дырэктарка аддзяленьня Human Rights Watch у Расеі Ганна Севарцян.

Заклік праваабаронцаў прымеркаваны да чарговай сэсіі Рады ААН па правах чалавека, якая пачынае працу 14 сакавіка.
XS
SM
MD
LG