Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забаронены канцэрт гурту "Нэйра Дзюбель"


Аляксандар Кулінковіч

Аляксандар Кулінковіч

Кіраўнік гурту Аляксандар Кулінковіч паведаміў, што канцэрт гурту ў менскім клюбе "Рэактар" не адбудзецца.

"Кіраўніцтва клюбу выклікалі і прапанавалі выбіраць: альбо страта арандатара ("Нейра Дзюбель"), альбо страта клюбу. Выдатны выбар. На пытаньне "А чаму?" было сказана наступнае: група падтрымлівала апазыцыю", — паведаміў у сваім блогу на naviny.by кіраўнік "Нэйра Дзюбеля" Аляксандар Кулінковіч.

"Цікава, зь якога перапуду быў вынесены такі суровы вэрдыкт? Я нават не пра Канстытуцыю, на якую ўсім пляваць, — я аб праўдзе. Прынцыпова мы не выступалі за ніводнага кандыдата. І нават не выказвалі сымпатыяў. Не было жаданьня. І не было веры. (…) Сваю грамадзянскую пазыцыю мы выказвалі паперкай, кінутай у выбарчую скрыню. Так, мы ня гралі на канцэртах у падтрымку Лукашэнкі. Ёсьць такі грэх. Калі гэта забаронена, то хай будзе выпушчаны адпаведны ўказ", — абураецца Кулінковіч.

Канцэрт "Нэйра Дзюбеля" быў заплянаваны на 24 сакавіка ў менскім клюбе "Рэактар".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG