Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэакцыі на ўцёкі Міхалевіча


Палітыкі і грамадзкія дзеячы камэнтуюць учынак Алеся Міхалевіча, які пакінуў краіну, заявіўшы, што знаходзіцца па-за зонай дасягальнасьці КДБ.






Лідэр руху "За свабоду " Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што Міхалевічу маглі сур'ёзна пагражаць

Аляксандар Мілінкевіч
: "Я разумею, што яму былі сур'ёзныя пагрозы. У яго маленькія дзеці, цалкам магчыма, што ён пакінуў краіну, каб абараніць сям'ю, сябе ад перасьледу". "Час пакажа, што на самай справе адбылося, але пагроза для яго была — больш, чым іншым — з-за заяваў пра катаваньні ў КДБ", — заявіў Інтэрфаксу Мілінкевіч.

Былы палітвязень і кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2006-га году Аляксандар Казулін нэгатыўна расцэньвае дзеяньні Алеся Міхалевіча.

Аляксандар Казулін
"Наўрад ці гэты чалавек мае нейкую адказнасьць, у першую чаргу перад сям'ёй, перад сябрамі, перад грамадзтвам", — заявіў Казулін. — "Усё астатняе вынікае з гэтага".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG