Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Колькасьць ахвяраў тэракту ў Іраку можа павялічыцца


Ірацкія ўлады заявілі, што колькасьць ахвяраў сёньняшняга нападу на вайсковую базу ў правінцыі Дыяла можа павялічыцца, паколькі пад рэшткамі разбуранай казармы могуць знаходзіцца целы загіблых.

Пакуль афіцыйна пацьверджана гібель дзевяці і раненьне чатырнаццаці вайскоўцаў.

Сьмяротнік накіраваў замінаваны грузавік на будынак казармы ў горадзе Канаан, што ў 70 кілямэтрах на паўночны ўсход ад Багдаду.
XS
SM
MD
LG