Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілана Міхалевіч: “Алесь нават зубной шчоткі не ўзяў”


Мілана Міхалевіч
Мілана Міхалевіч
Жонка экс-кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча пацьвердзіла, што яе муж пакінуў Беларусь.

"Я ведаю толькі, што яго няма ў краіне, а дзе ён знаходзіцца -- не ведаю. Калі ён так учыніў, то для гэтага ў яго былі вельмі сур'ёзным падставы. Ён не ўзяў з сабою нават зубной шчоткі ", - паведаміла жонка Міхалевіча Мілана.

Сам Алесь Міхалевіч паведаміў у сваім блогу, што знаходзіцца па-за зонай дасягальнасьці КДБ:

"Мяне выклікаюць для правядзеньня сьледчых дзеяньняў у КДБ. Я маю абгрунтаваныя падставы меркаваць, што з будынку КДБ ужо ня выйду. Таму мяне ў КДБ ня будзе.

Цяпер я знаходжуся ў надзейным месцы, ня ў зоне дасягальнасьці беларускага КДБ.

Зьбіраюся працягваць працу над спыненнем катаванняў і вызваленьнем усіх, хто незаконна ўтрымліваецца з палітычных матываў".

На сайце “Руху за свабоду” паведамляецца: “Як стала вядома Pyx.by, Алесь Міхалевіч здолеў пакінуць краіну”.

"Для мяне існуе адзіная прычына, якая апраўдвае такія мае крокі, – гэта рэальная фізычная пагроза”, – патлумачыў Алесь Міхалевіч сайту Pyx.by сваё рашэньне пазьбегчы сустрэчы з супрацоўнікамі КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG