Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвы Захад Менску заклеілі партрэтамі Дашкевіча


Партрэты зьняволенага кіраўніка “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча зьявілася ў ноч на 14 чакавіка на прыпынках грамадзкага транспарту, сьценах дамоў, пад’ездах і прыдарожных слупах у раёне вуліцы Голубева, праспектаў Газэты “Праўда” і Газэты “Зьвязда”.

“Варта адзначыць, што менавіта там знаходзіцца суд Маскоўскага раёну г. Менска, які ў хуткім часе мае разглядаць справу Зьмітра Дашкевіча й актывіста “Маладога Фронту” Эдуарда Лобава, прэвентыўна затрыманых 18 сьнежня па сфабрыкаваным абвінавачваньні ў зьбіцьці двух мінакоў, адзначае прэсавая служба незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

21 сакавіка у судзе Маскоўскага раёну заплянаваны разгляд справы супраць Дашкевіча і Лобава.

Працэс будзе весьці судзьдзя Алена Шылько.





Фота "Малады Фронт"
XS
SM
MD
LG