Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: арыштавалі паплечніка Мубарака


У Эгіпце арыштавалі аднаго з сяброў былой кіроўнай партыі, якога абвінавачваюць у тым, што ён аддаваў загады аб рэпрэсіях супраць удзельнікаў нядаўніх антыўрадавых выступаў. Абдэль Насэр аль-Джабры арыштаваны на 15 сутак. Сьледзтва правярае датычнасьць гэтага чыноўніка зь ліку былых заканадаўцаў да крывавых падзеяў на плошчы Тахрыр у Каіры, дзе ў адзін зь дзён масавых пратэстаў у натоўп дэманстрантаў заехалі на конях і вярблюдах узброеныя прыхільнікі былога прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Пракуратура расьсьледуе і іншыя злачынствы адносна дэманстрантаў. Усяго, паводле афіцыйных дадзеных, за час хваляваньняў у Эгіпце загінулі 365 чалавек.
XS
SM
MD
LG