Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан сустрэнецца зь лідэрамі лібійскіх паўстанцаў


Дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан сустрэнецца сёньня ў Парыжы зь лідэрамі лібійскіх паўстанцаў, якія вядуць барацьбу супраць рэжыму Муамара Кадафі. Сілы, якія супрацьстаяць Кадафі, заклікаюць Захад стварыць над Лібіяй зону, вольную ад палётаў. Ліга арабскіх дзяржаваў падтрымала гэтую ініцыятыву. Францыя заявіла, што будзе дамагацца прыняцьця адпаведнага рашэньня Радай бясьпекі ААН. Іншыя краіны Эўразьвязу і ЗША пакуль не гатовыя падтрымаць плян, для рэалізацыі якога трэба будзе нанесьці ўдары па аб’ектах лібійскай супрацьпаветранай абароны.

У самой Лібіі войскі Кадафі працягваюць наступ. У нядзелю ўлады паведамілі пра ўзяцьце гораду Брэгу, але ўвечары паўстанцы заявілі, што адбілі горад.
XS
SM
MD
LG