Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Міхалевіч: “Мяне ў КДБ ня будзе. Цяпер я ў надзейным месцы”


Былы кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Аляксей (Алесь) Міхалевіч паведаміў у сваім блогу, што знаходзіцца па-за зонай дасягальнасьці КДБ.

Паведамленьне ў блогу зьявілася ў 0.20 у ноч на панядзелак, 14 сакавіка. У ім гаворыцца:

"Мяне выклікаюць для правядзеньня сьледчых дзеяньняў у КДБ.

Я маю абгрунтаваныя падставы меркаваць, што з будынку КДБ ужо ня выйду. Таму мяне ў КДБ ня будзе.

Цяпер я знаходжуся ў надзейным месцы, ня ў зоне дасягальнасьці беларускага КДБ.

Зьбіраюся працягваць працу над спыненнем катаванняў і вызваленьнем усіх, хто незаконна ўтрымліваецца з палітычных матываў".


На сайце “Руху за свабоду” паведамляецца: “Як стала вядома Pyx.by, Алесь Міхалевіч здолеў пакінуць краіну”.

"Для мяне існуе адзіная прычына, якая апраўдвае такія мае крокі, – гэта рэальная фізычная пагроза”, – патлумачыў Алесь Міхалевіч сайту Pyx.by сваё рашэньне пазьбегчы сустрэчы з супрацоўнікамі КДБ.

“Усе бачаць, што гэтыя людзі гатовыя пайсьці на ўсё, у іх дзеяньнях няма законнасьці і адкрытасьці”, – кажа Міхалевіч.

Міхалевіч: Гісторыя зьняволеньня
Міхалевіч: "Я зраблю ўсё, каб зьнік канцлягер у цэнтры Менску"
Міхалевіч: Лічу, што мне няма чаго баяцца
КДБ апублікаваў фрагмэнт ліста Міхалевіча да Лукашэнкі
Міхалевіч: ліст да Лукашэнкі напісаны пасьля катаваньняў
Міхалевіч: Вінаватыя ня людзі, а сыстэма, якая пазбавіла іх выбару і гонару

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG