Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марока: разгон акцыі апазыцыі


Пратэсты ў Марока, люты 2011

Пратэсты ў Марока, люты 2011

У Марока дзясяткі чалавек атрымалі пашкоджаньні ў выніку паліцэйскага разгону акцыі апазыцыі ў найбуйнейшым горадзе краіны Касабланцы. Некалькі соцень мітынгоўцаў патрабавалі правядзеньня рэформаў.

Кароль Марока Мухамэд VI абвясьціў на мінулым тыдні, што ён прызначыў камітэт, які мае падрыхтаваць праект канстытуцыйнай рэформы. Сярод абяцаных зьменаў – пашырэньне паўнамоцтваў выбарных урадоўцаў, паляпшэньне мэханізму прыцягненьне чыноўнікаў да адказнасьці і забесьпячэньне незалежнасьці судовай сыстэмы.

Плян караля прадугледжвае канстытуцыйны рэфэрэндум па названых папраўках.
XS
SM
MD
LG