Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: прадстаўнік Дзярждэпу падаў у адстаўку ў сувязі з WikiLeaks


Супрацоўнік вайсковай выведкі ЗША, падазраваны ў перадачы сакрэтнай інфармацыі WikiLeaks

Супрацоўнік вайсковай выведкі ЗША, падазраваны ў перадачы сакрэтнай інфармацыі WikiLeaks

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі падаў у адстаўку, пасьля сваіх скандальных выказваньняў з крытыкай Пэнтагону.

Кіраўніца замежнапалітычнага ведамства ЗША Гілары Клінтан выказала шкадаваньне ў сувязі з адстаўкай Кроўлі. Сам ён падкрэсьліў, што прыняў рашэньне ўзяўшы ў разьлік наступствы сваіх выказваньняў, за якія нясе поўную адказнасьць.

Выступаючы нядаўна ў Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце, Філіп Кроўлі назваў "недарэчнымі і контрпрадуктыўнымі" ўмовы ўтрыманьня пад вартай амэрыканскага вайскоўца Браяна Мэнінга, абвінавачанага ў перадачы сакрэтнай інфармацыі выкрывальніцкаму інтэрнэт-праекту WikiLeaks.

Пры гэтым Кроўлі назваў арышт Мэнінга апраўданым.

Раней Мэнінг паведаміў праз свайго адваката, што ўтрымліваецца ў адзіночнай камэры і пастаянна знаходзіцца ў кайданках.
XS
SM
MD
LG