Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстрацыя салідарнасьці журналістаў у Турцыі


У Стамбуле тысячы журналістаў з розных гарадоў Турцыі выйшлі сёньня на вуліцы, патрабуючы вызваліць калегаў, асуджаных да турэмнага зьняволеньня.

Дэманстрацыя праходзіла ў цэнтры Стамбулу. У ёй удзельнічалі таксама праваабаронцы, дзеячы культуры, апазыцыянэры. Яны трымалі плякаты зь лёзунгамі ў абарону справядлівага правасудзьдзя, партрэты арыштаваных або забітых калег.

У пачатку месяцу пяць журналістаў былі арыштаваныя па абвінавачваньні ў дачыненьні да антыўрадавай змовы 2003 году.

Расьсьледаваньне справы працягваецца з 2007 году. За апошнія некалькі гадоў па «справе аб змове» былі арыштаваныя каля ста прадстаўнікоў інтэлектуальных колаў, сярод якіх выкладчыкі і журналісты.
XS
SM
MD
LG