Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыя на японскіх АЭС застаецца цяжкой


Прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан
Прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан
У Японіі сытуацыя на пацярпелых ад землятрусу атамных электрастанцыях застаецца цяжкой. Пра гэта заявіў сёньня ў тэлевізійным выступе прэм'ер-міністар краіны Наота Кан.

Паводле яго слоў, у краіне яшчэ як мінімум некалькі дзён будуць назірацца перабоі з падачай электраэнэргіі.

Учора на станцыі Фукусіма-1 адбыўся выбух, адно з памяшканьняў якога было разбурана. Абалонка рэактара не пацярпела. Сёньня прадстаўнік ураду ня выключыў магчымасьці яшчэ аднаго выбуху на іншым атамным рэактары той жа станцыі. Узровень радыяцыі ў навакольлях АЭС вышэйшы за норму. Эвакуяваныя каля 200 тысяч чалавек.

Сёньня паліцыя прэфэктуры Міягі на ўсходзе краіны заявіла, што колькасьць ахвяр землятрусу і выкліканага ім цунамі толькі ў гэтай прэфэктуры можа перавысіць 10 тысяч. Па афіцыйных дадзеных, агульная колькасьць ахвяр дасягнула тысячы.
XS
SM
MD
LG