Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: радыяцыйны фон павышаны


На каляжы пазначаная АЭС Фукусіма-1
На каляжы пазначаная АЭС Фукусіма-1
Японія ў суботу паінфармавала Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі (МАГАТЭ) аб тым, што ў выніку выбуху на АЭС Фукусіма-1 радыяцыйны фон у раёне аварыі перавысіў дапушчальную норму. Аварыі прысвоілі чацьвертую ступень цяжкасьці паводле дзейнай сямібальнай сыстэмы. Паводле вызначэньня МАГАТЭ, гэта – аварыі, якія «маюць лякальныя наступствы», такія, як невялікае перавышэньне ўзроўню радыяцыйнага фону.

МАГАТЭ паведамляе, што ўлады Японіі распаўсюджваюць сярод насельніцтва пацярпелых раёнаў прэпараты, якія ўтрымліваюць ёд і якія спрыяюць вываду з арганізму радыяцыі.

Жыхары населеных пунктаў паблізу АЭС былі ўчора эвакуаваныя.
XS
SM
MD
LG