Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавана прэмія імя Сьвятланы Навумавай


Сьвятлана Навумава
Сьвятлана Навумава
Прадстаўнікі экспэртнай, грамадзкай і палітычнай супольнасьці Беларусі вырашылі заснаваць прэмію імя Сьвятланы Навумавай.

Яна будзе прысуджацца ў трох намінацыях: "журналіст года", "палітоляг года" і "палітык года". Асноўныя крытэры – глыбіня дасьледаваньня і крэатыўнасьць. Прэмія будзе выдавацца ў апошні дзень лютага.

Палітоляг Сьвятлана Навумава памерла 10 сакавіка пасьля цяжкай хваробы. Разьвітаньне зь ёй адбылося 12 сакавіка ў Менску.

Доўгі час Сьвятлана Навумава працавала ў Дэпартамэнце паліталёгіі Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту. Яна падтрымлівала грамадзянскую кампанію «Гавары праўду!» 24 сьнежня 2010 году Сьвятлану Навумаву выклікалі на допыт ў КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG