Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сукупны зьнешні доўг Беларусі вырас амаль на 30%


Валавы зьнешні доўг Беларусі за мінулы год павялічыўся на 6 мільярдаў 452 мільёны даляраў, або на 29,2%.

На 1 студзеня 2011 года ён дасягнуў 28 мільярдаў 512 мільёнаў даляраў, або 52,2% валавага ўнутранага прадукта.

Як паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку, у разьліку на душу насельніцтва валавы зьнешні доўг таксама працягвае расьці: на 1 студзеня 2011 года ён склаў 3007 даляраў. На пачатак 2009 года ён складаў 1596 даляраў.

Паводле Міжнароднага валютнага фонду, рост валавага зьнешняга доўгу Беларусі будзе працягваццца. Па выніках 2011 года ён складзе 57,3% ВУП, 2012-га - 61,9%, а да 2016 года дасягне 74,5% ВУП.

Валавы зьнешні доўг ўключае ў сябе доўг органаў дзяржаўнага кіраваньня, органаў грашова-крэдытнага рэгуляваньня, банкаў і іншых сэктараў эканомікі.
XS
SM
MD
LG