Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай заклікаў НАТО спыніць апэрацыі ў Аўганістане


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заклікаў міжнародныя сілы НАТО спыніць ваенныя дзеяньні ў Аўганістане.

Гэтую заяву ён зрабіў падчас сустрэчы са сваякамі дзяцей, памылкова забітых сёлета ў сакавіку вайскоўцамі міжнародных сілаў у правінцыі Кунар.
Хамід Карзай неаднаразова заклікаў НАТО пазьбягаць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва. Паводле дакладу ААН, летась колькасць загіблых сярод цывільнага аўганскага насельніцтва вырасла на рэкордныя 15%.
XS
SM
MD
LG