Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН накіроўвае экспэртаў у пацярпелыя раёны Японіі


ААН сёньня накіроўвае ў Японію групу экспэртаў для дапамогі ў каардынацыі выратавальных і аднаўленчых работ пасьля разбуральнага землятрусу. Двое з дзевяці экспэртаў з'яўляюцца спэцыялістамі ў галіне аховы навакольнага асяродзьдзя. Яны будуць працаваць у зоне, дзе адбылося радыяцыйнае заражэньне ў выніку выбуху на АЭС Фукусіма-1 на паўночным усходзе краіны.

Японія зьвярнулася да розных дзяржаў з просьбай аб дапамозе і садзейнічаньні ў аднаўленні інфраструктуры, якая моцна пацярпела ў мінулыя суткі ад магутных падземных штуршкоў і цунамі.
XS
SM
MD
LG