Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынец забіў сям'ю габрэйскіх пасяленцаў


Ізраільскія вайскоўцы абвінавачваюць палестынца ў пранікненьні на тэрыторыю габрэйскіх паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану і забойстве пяці ізраільцаў.

Паведамляецца, што палестынец зьдзейсьніў сваё злачынства сёньня ўначы. Яго ахвярамі стала адна габрэйская сям’я – маці, бацька і трое дзяцей. Невядомы зарэзаў усіх іх, калі яны спалі. Вядзецца пошук забойцы.

Гэта першае злачынства такога кшталту за некалькі гадоў.
XS
SM
MD
LG