Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША і ЭЗ узмацняюць дыпляматычны ціск на Кадафі


ЗША і Эўразьвяз працягваюць настойваць на сыходзе з палітыкі лібійскага лідэра Муамара Кадафі, які страціў легітымнасьць у выніку рэпрэсій у дачыненьні да ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Лібіі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама зноў падкрэсьліў, што нельга выключаць ніякіх варыянтаў дзеяньняў сусьветнай супольнасьці ў дачыненьні да Лібіі, уключна з ваенным ўмяшаньнем. Лідэры краін ЭЗ на саміце ў Брусэлі заявілі аб прызнаньні лібійскай апазыцыі ў якасьці партнэра на перамовах. Аднак, за выключэньнем Францыі, яны пакуль не прызналі апазыцыйную Пераходную нацыянальную раду легітымным прадстаўніком лібійскага народу.

У адказ афіцыйны Трыпалі заявіў, што "прыпыняе" дыпляматычныя стасункі з Парыжам.
XS
SM
MD
LG