Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гіфардс пасьпяхова папраўляецца пасьля раненьня


Стан Габрыэль Гіфардс – чальца Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, цяжка параненай ў выніку ўзброенага нападу, прыкметна палепшыўся. Пра гэта паведамілі яе лекары. Паводле мэдыкаў, Гіфардс, якая была параненая ў галаву, ужо здольная размаўляць і хадзіць з дапамогай іншых. Тым не менш, яе памяць парушаная, самога моманту замаху яна не памятае.

8 студзеня сёлата ў адным з супэрмаркетаў у Арызоне падчас сустрэчы Гіфардс з выбарнікамі мясцовы жыхар Джэрэд Лафнэр адкрыў агонь па людзях. У выніку 6 чалавек загінулі, больш за 10 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG