Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо панядзелак, 14 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


... ня самае горшае, але месцамі можа спатрэбіцца парасон. Тэмпэратура: +5.. +12, на поўдні да +15

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі адбудзецца саміт міністраў фінансаў краін зоны эўра

У Брусэлі пройдзе саміт эўрапейскіх міністраў навакольнага асяродзьдзя

У Прышціне пачынаецца суд над двума былымі вайскоўцамі Арміі вызваленьня Косава па абвінавачаньні ў катаваньні цывільных асобаў у альбанскіх лягерах

У Будапэшце, у дзень адзначэньня Нацыянальнага дня Вугоршчыны, адбудуцца дэманстрацыі супраць урадавага закону аб СМІ.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 2000 годзе Папа рымскі Ян Павал ІІ зрабіў беспрэцэдэнтны крок. Ён папрасіў прабачэньня ў Госпада Бога і вернікаў за ўсе тыя грахі і памылкі, якія каталіцкая царква ўчыніла за 2 тысячы гадоў. Упершыню ў гісторыі кіраўнік Царквы прасіў дарунку за грахі перад габрэямі, жанчынамі, ерэтыкамі і паганцамі, якіх на працягу стагодзьдзяў палілі на вогнішчах, забівалі, сілком хрысьцілі, выганялі з дамоў і ўсяляк перасьледавалі.

У 1879 годзе нарадзіўся славуты фізык Альбэрт Эйнштэйн. У 1921 годзе Эйнштэйн быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй.

У 1883 годзе ў Лёндане памёр філёзаф Карл Маркс. Праз 30 гадоў пасьля сьмерці Маркса ягоную тэорыю паспрабавалі ўвасобіць у жыцьцё ў Расеі. На экспэрымэнт спатрэбілася ажно 70 гадоў. Урэшце ўсе зразумелі ўтапічнасьць камунізму і ад тэорыі вырашылі адмовіцца.

У 1895 годзе ў Плябанцах пад Менскам нарадзіўся беларускі архітэктар Іван Валадзько.

У 1943 годзе пакінуў гэты сьвет прэзыдэнт БНР Васіль Захарка. Прэзыдэнтам ён стаў ужо ў эміграцыі, у Празе, дзе і памёр.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


У “АртКіноТэатры” гандлёвага цэнтру “Рубін Плаза” адбудзецца закрыты паказ фільму “Службовы раман. Наш час”. Сярод прысутных – Сьвятлана Зелянкоўская, Тамара Лісіцкая, Аляксандар Варламаў і іншыя.

У Нацыянальным Мастацкім музэі з нагоды Нацыянальнага дня Вугоршчыны адкрываецца выстава “Белае золата Хэрэнду” – парцаляна для каралёў. У экспазыцыі – 130 твораў, прадстаўленых амбасадай Вугоршчыны ў Менску.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: “Стэфановіч: беларускую мову можа ўратаваць "станоўчая дыскрымінацыя".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Бясконцыя толькі Сусьвет і чалавечае глупства, пры гэтым адносна бясконцасьці першага зь іх у мяне маюцца сумненьні.
Альбэрт Эйнштэйн
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG