Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс перадачы: Даклад МВФ і ростані эканамічнай палітыкі


Наколькі слушная прапанова Міжнароднага валютнага фонду правесьці дэвальвацыю беларускага рубля? Чаму беларускія ўлады адмаўляюцца ад гэтай рэкамэндацыі – на што яны спадзяюцца, чаго перасьцерагаюцца? Чаму МВФ лічыць слабай эканамічную палітыку беларускага ўраду?

Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць эканаміст Барыс Жаліба, кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка і экспэрт Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Зьміцер Крук.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 13 сакавіка, у 18 гадзінаў.

Прапануем вам фрагмэнты перадачы:

Жаліба
: Я ў пытаньні дэвальвацыі амаль што на баку беларускага ўраду... Рэзкая дэвальвацыя , кшталту той, што была ў 2009 годзе, можа прывесьці да панікі і адток рублёвых дэпазытаў з банкаў... Я лічу, што ўрад ня справіцца з задачай стабілізацыі адмоўнага сальда нашага плацёжнага і гандлёвага балянсу... Ва ўрадзе патрэбная новая каманда

Заіка: Дэвальвацыя – добры прыём для паляпшэньня экспартнай
пазыцыі краіны... Галоўная праблема – краіна штогод спажывае на 10 мільярдаў даляраў болей, чым зарабляе... Калі ВУП расьце на 7%, а заробкі – на 12%, то ў СССР за такое высылалі паслом у Замбію... Гэта слабая з эканамічнага пункту гледжаньня палітыка... Эканамічная палітыка не павінна быць закладніцай палітыкаў

Крук
: Для беларускай эканомікі былі сфармаваныя прынцыпы і ёсьць страх ад іх адысьці. І гэтыя прынцыпы, нормы кіруюць урадам, і не ўрад – імі... Беларуская мадэль – гэта не сынтэз рынкавай і плянавай эканомік, а эклектыка, яна ня ў стане працаваць у пэрспэктыве... МВФ мае рацыю, калі кажа, што мы павінны зрабіць выбар паміж дзьвюма мадэлямі...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG