Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 сакавіка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса выклікалі ў КДБ на допыт паводле справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня:

«Быў допыт, знаёмілі з дакумэнтамі, але гэта было не выстаўленьне абвінавачаньня. Сказалі прыйсьці зноў у панядзелак, 14 сакавіка».

У студзені пасьля аднаго з допытаў Дзьмітрый Вус расказаў журналістам, што яго схіляюць даць паказаньні супраць Мікалая Статкевіча, нібыта той арганізоўваў масавыя беспарадкі 19 сьнежня. «Пакуль я заставаўся на плошчы, такога ня бачыў», — казаў Дзьмітрый Вус.

Дзьмітрый Вус быў затрыманы 20 сьнежня і на наступны дзень вызвалены. Паводле справы 19 сьнежня экс-кандыдат у прэзыдэнты праходзіць у якасьці падазронага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG