Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: маніфэстацыі пратэсту


У некалькіх гарадох Іраку сёньня адбыліся маніфэстацыі пратэсту. Самая буйная зь іх адбылася ў курдзкім горадзе Саламанія, дзе каля чатырох тысяч чалавек заклікалі да адстаўкі ўсіх чыноўнікаў мясцовай адміністрацыі. Адзін з дэманстрантаў паспрабаваў сябе спаліць, але іншыя яму перашкодзілі.

Маніфэстанты несьлі партрэты аднаго з сваіх сяброў, забітага некалькі тыдняў таму, і патрабавалі адстаўкі кіраўніка Курдзкага аўтаномнага раёну Масуда Барзані.
XS
SM
MD
LG