Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд заклікае экспэртаў АБСЭ аб’ектыўна ацэньваць судовыя працэсы


«У Беларусі чакаюць аб’ектыўнай і ўзважанай ацэнкі судовых працэсаў па масавых беспарадках ад экспэртаў АБСЭ», — гаворыцца ў паведамленьні, што разьмешчана на афіцыйным сайце ўстановы.

«Любыя пазасудовыя ацэнкі вынікаў разгляду крымінальных спраў трэба раасцэньваць як ціск на суд, што недапушчальна. Ацэнка абставінаў канкрэтнай крымінальнай справы і вынясеьне па ёй рашэньня, заснаванага на законе Рэспублікі Беларусь, датычыць выключна кампэтэнцыі суду», — заявіў намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч.

З боку місіі БДІПЧ АБСЭ ў сустрэчы бралі ўдзел кіраўнік дэпартамэнту па правах чалавека Сьняжана Бакуліч, экспэрт па пытаньнях правоў чалавека Пэтэр Улам, намесьнік начальніка ўпраўленьня агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва Аляксандар Оцімах.

На сустрэчы «абмяркоўваліся пытаньні, што тычацца арганізацыі судовых працэсаў па абвінавачваньні ўдзельнікаў масавых беспарадкаў, што мелі месца 19 сьнежня 2010 года ў Менску», — паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG