Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спажывецкія цэны ў лютым павялічыліся ў адносінах да сьнежаньскіх на 4,2%, паведамляе Белстат. У параўнаньні са студзенем цэны вырасьлі на 2,7%, а зь лютым 2010 году — на 13%.

Найбольш істотны рост цэн назіраўся на грачаныя крупы (на 27,9%), цукар (на 9,8%), ялавічыну (на 5,1%), садавіну і гародніну (на 4%), рыбу і морапрадукты (на 3,1%).

Значна вырасьлі цэны на паслугі. Так, плата за дзіцячы садок вырасла на 34,9%, аплата жыльлёва-камунальных паслугаў павялічылася на 17,3%. Газ падаражэў на 70%.

Рост цэнаў на паслугі вышэйшай адукацыі склаў 4,8%, фізычнай культуры і спорту — 3,7%.
XS
SM
MD
LG