Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юбілейную, 20-ю выставу «Пагоні» адцэнзуравалі


У выставе бяруць удзел творы каля 60 мастакоў, у тым ліку Яўгена Куліка і Віктара Шматава, якіх ужо няма ў жывых.

Кіраўніцтва Саюзу мастакоў не дазволіла выставіць два творы Аляксея Марачкіна, тры плякаты Ўладзімера Крукоўскага і карціну Віктара Мікіты. На пяці зь іх ёсьць нацыянальная сымболіка — герб «Пагоня», бел-чырвона-белыя сьцягі, а палатно Марачкіна «Здані (пераможцы)» прысьвечанае падзеям 19 сьнежня ў Менску. На ім — шэрагі АМАПаўцаў, на пярэднім пляне баец-прывід з кветкай і сабака.

Выстава прымеркаваная да Дня Волі, працаваць яна будзе да 27 сакавіка ў Палацы мастацтваў. Гэта ўжо юбілейная, 20-я выстава суполкі «Пагоня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG