Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доктар Ірына Багданава: "У гармоніі з самім сабой чалавек можа вытрымаць шмат"


Сястра Андрэя Саньнікава Ірына Багданава з дачкой Натальлі Каляды Данай

Сястра Андрэя Саньнікава Ірына Багданава з дачкой Натальлі Каляды Данай

Так лічыць сястра Андрэя Саньнікава, адна з заснавальніц грамадзкай ініцыятывы "Free Belarus Now", доктар Ірына Багданава. Апошнія 17 гадоў яна жыве ў ангельскім графстве Бэркшыр, працуе ў мэдычным цэнтры "Crowthorne Natural Health". У свой час Ірына Багданава атрымала мэдычную адукацыю ў Менску. Да ад’езду ў Англію яна была лекарам-гінэколягам у адным са сталічных шпіталяў.

Адрозна ад клясычнай заходняй мэдыцыны, нетрадыцыйная ўсходняя, якой цяпер займаецца Ірына Багданава, ня лечыць тыя ці іншыя
Праблемы нашай сям’і — гэта язвавыя захворваньні. Цяпер выглядае на тое, што ў Андрэя язва абвастрылася. І тут есьць небясьпека крывацёку.
хворыя органы паасобку, а разглядае здароўе чалавека як адзінства псыхічнага і цялеснага. Лічыцца, што розныя эмацыйныя праблемы наўпрост зьвязаныя з саматычнымі захворваньнямі — сэрцава-судзіннымі, страўнікава-кішачнымі і г.д. А таму дапамагаць павінны не хімічныя прэпараты, а сам чалавек, яго памкненьні да вяртаньня ўнутранай гармоніі.

"Свабода" папрасіла доктара Ірыну Багданаву даць некалькі парадаў тым, хто адчувае эмацыйны разлад ва ўмовах няволі, у чаканьні судоў і прысудаў. Наколькі гэта магчыма — без таблетак, з дапамогай унутраных рэсурсаў мінімізаваць наступствы стрэсу, захаваць моц духу і здароўе на час цяжкіх выпрабаваньняў?

Зразумела, наша размова пачалася з пытаньня пра стан здароўя брата Ірыны Багданавай — Андрэя Саньнікава. Падчас затрыманьня 19 сьнежня на Плошчы экс-кандыдат на прэзыдэнта быў цяжка зьбіты спэцназаўцамі, прынамсі тыдзень ён з пашкоджанай нагой і, верагодна, іншымі траўмамі не атрымліваў у СІЗА КДБ аніякай мэдычнай дапамогі. Пра стан здароўя апазыцыйнага палітыка нічога не паведамляюць сваякам і блізкім нават амаль праз 3 месяцы, як ён трапіў у "амэрыканку". Мяркуючы па тым, што маці палітыка не дазваляюць перадаваць сыну аніякіх прадуктаў, акрамя тварагу, у Андрэя Саньнікава маглі абвастрыцца хранічныя захворваньні.

Якія моманты ў здароўі брата найбольш хвалююць маю суразмоўцу, доктара мэдыцыны Ірыну Багданаву?

Багданава: "Тут можна гаварыць у двух плянах.

У Андрэя, як і ў любога чалавека, ёсьць схільнасьць да пэўных хваробаў. У нашай сям’і — гэта язвавыя захворваньні. То бок у кожнага з нас была язва страўніка. І ў гэтым выпадку стрэс — вельмі небясьпечны фактар для рэцыдываў захворваньня. Цяпер выглядае ўсё на тое, што гэта абвастрылася. У мамы не ўзялі прадуктовай перадачы на падставе таго, што яму гэта нельга. І тут ёсьць небясьпека, што можа быць язвавы крывацёк. У астатнім ён чалавек дастаткова здаровы.
У няволі трэба шукаць розныя спосабы самавыяўленьня. Вось, напрыклад, Севярынец напісаў кнігу. Гэта добры мэтад — прапусьціць празь сябе ўласныя эмоцыі, а потым выдаць іх на-гара.


Калі браць канкрэтную цяперашнюю сытуацыю, кепска тое, што ён эмацыйна вельмі стрыманы чалавек, шмат чаго трымае ў сабе. Гэта добрая рыса для палітыка, дыплямата. Гэта дазваляе яму паводзіць сябе ў канкрэтнай сытуацыі годна і быць на вышыні. Але ў тых умовах гэта вельмі кепска з гледзішча здароўя, нават пры ўмове, што ў чалавека няма схільнасьцяў да пэўных хваробаў — страўнікава-кішачных ці сэрцава-судзінных. Тут ёсьць прычыны для клопату. Да таго ж, гэта маё асабістае меркаваньне, там у яго ёсьць падставы вельмі многім людзям не давяраць. Андрэй — чалавек вельмі разумны, і ён разумее, што яго робяць галоўным вінаватым.

"Свабода": Акрамя "выплёхваньня перажываньняў", што можа яшчэ параіць лекар-нетрадыцыйнік людзям у няволі? Мэдытацыю?

Багданава: Так. Я згодная. Мэдытацыя вельмі дапамагае.

Калі чалавек у гармоніі з самім сабой, ён можа вытрымаць усё што заўгодна, якія б ні былі цяжкія выпрабаваньні. Галоўнае — у пэўны момант прыняць сытуацыю і рабіць усё, што магчыма, для падтрыманьня свайго ўнутранага сьвету. Безумоўна, мэдытацыя, безумоўна, усялякія пошукі самавыяўленьня. Вось, напрыклад, Севярынец напісаў кнігу. Гэта добры мэтад — прапусьціць празь сябе ўласныя эмоцыі, а потым выдаць іх на-гара. Гэта вельмі падтрымлівае ў няволі. Вельмі многія пачынаюць там пісаць вершы, маляваць, пісаць кнігі. Гэта заўсёды дапамагае. У Андрэя ж падобных здольнасьцяў, на жаль, не было. Ён больш займаўся музыкай.

Але, я спадзяюся, ён у стане рабіць прагулкі. Фізычная актыўнасьць — гэта галоўны спосаб абараніцца ад дэпрэсіі. У гэтым сэнсе я вельмі занепакоеная Ірай (Халіп). Пры хатнім арышце яна нават гэтага пазбаўленая. Чалавек ня можа выйсьці з чатырох сьценаў. Такое цяжка ўявіць сабе, але для Ірыны і Някляева гэта забаронена. З
З гледзішча альтэрнатыўнай мэдыцыны вельмі кепска — хатні арышт. Адно гэта можа ўвесьці ў дэпрэсію. Мая надзея на тое, што і Ірына, і Ўладзімер Някляеў — людзі вельмі творчыя і будуць пісаць.
гледзішча альтэрнатыўнай мэдыцыны гэта вельмі кепска. І адно гэта можа ўвесьці ў дэпрэсію. Мая надзея на тое, што і Ірына, і Ўладзімер Някляеў — людзі вельмі творчыя. У такім стане чалавек нярэдка бывае прыгнечаны, у яго няма пасылу пісаць. Але веру, што яны знойдуць у сабе сілы, пачнуць пісаць, і гэта іх выцягне.

Яшчэ вельмі важны момант — не губляць веры, захоўваць пачуцьцё годнасьці. Гэта ўсё таксама дапамагае.

"Свабода": Даводзілася чуць, што сваякі, родныя зьняволеных маюць розныя эмацыйныя праблемы, дэпрэсіі і перажываюць за лёс сваіх дзяцей, мужоў, братоў, сясьцёр, унукаў яшчэ болей, чым яны самі. Што можна параіць ім?

Багданава: Бедныя родныя... Ёсьць вельмі добры і лёгкі спосаб барацьбы з дэпрэсіяй, пра які мы проста забываемся. Калі чалавек прыгнечаны, ён пачынае гнуцца, апускаць плечы. Трэба проста расправіць плечы і паглядзець угару — на неба, сонца, вершаліны дрэваў. Адразу паляпшаецца настрой, шмат што мяняецца ў самаадчуваньні. Усе мае пацыенты з эмацыйнымі праблемамі гэта робяць. Вядома, кожны чалавек патрабуе індывідуальнага падыходу, але ёсьць агульныя рэкамэндацыі: трэба імкнуцца рухацца, кантактаваць зь іншымі, не замыкацца. Вельмі добра, што ёсьць, напрыклад, ініцыятыва "Вызваленьне". Бо падзеленая бяда — паўбяды, а падзеленая радасьць — падвоеная радасьць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG